Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:28 ]  У Краснаярскім краі адбываюцца выбары губэрнатара


КРАСНАЯРСК. РАСЕЯ. Сёньня ў Краснаярскім краі Расеі адбываюцца выбары губэрнатара. Выбары былі прызначаныя пасьля таго, як ў красавіку гэтага году ў авіяцыйнай катастрофе загінуў губэртатар Аляксандар Лебедзь. За пасаду кіраўніка Краснаярскага краю змагаюцца 14 кандыдатаў. Дзеля таго, каб перамагчы ў першым туры, кандыдат мусіць атрымаць больш за 50% галасоў, а ў другім туры – дастаткова атрымаць простую большасьць галасоў. Выбары лічацца сапраўднымі, калі ў іх возьмуць удзел больш за 25% выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG