БІШКЕК. Жыхары кыргыскай вёскі Кара-Суу ўтрымліваюць у якасьці закладнікаў 9 міліцыянтаў і патрабуюць ад уладаў вызваленьня пяці ўдзельнікаў акцыяў пратэсту, якія былі арыштаваныя напярэдадні.
У Кыргыстане працягваецца марш пратэсту супраць палітыкі ўраду, у якім бяруць удзел каля паўтысячы чалавек. Удзельнікі маршу накіроўваюцца ў сталіцу краіны. Раней паведамлялася пра замах на сакратара Рады Бясьпекі Кыргыстану Місіра Ашыркулава, у якога невядомыя кінулі дзьве гранаты