(Вашынгтон) Прэмьер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр прыбыў сёньня ў ЗША, дзе мае сустрэцца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам. Па прылёце на вайскова-паветраную базу Эндрус пад Вашынгтонам, брытанскі прэмьер ухіліўся ад камэнтароў для прэсы. Адсюль ён накіруецца ў рэзыдэнцыю Кэмп-Дэвід, дзе адбудуцца перамовы наконт магчымай ваеннай апэрацыі ў Іраку.