НЯМЕЧЧЫНА. Нямеччына выплаціць 3 мільёны эўра сваякам 11 грамадзянаў Ізраілю, якія загінулі ў выніку тэрарэстычнага замаху ў часе Алімпійскіх гульняў у Мюнхене ў 1972 годзе. Гэтая сума амаль у дзесяць разоў меншая ад той, што патрабавалі сваякі загінулых. 5 верасьня 1972 году у Мюнхене палестынскія тэрарысты заатакавалі алімпійскую каманду Ізраілю, забілі двух спартоўцаў, а дзевяцёх захапілі у якасьці закладнікў. У выніку анты-тэрарэстычнай апэрацыі нямецкай паліцыі ўсе закладнікі загінулі.