ГАЗА. Ізраільскае войска ўвайшло сёньня ў палестынскае места
Дэір аль-Балах ў Паласе Газа ды акупавала тамтэйшы лягэр для уцекачоў. У апэрацыі, пра мэты якой ізраільскае кіраўніцтва не паведамляе, ўзялі удзел сама мала 40 танкаў і бронетранспарцёраў.
Уваход ізраільскіх войскаў адбыўся пасьля таго, як у чацьвер у Паласе Газа былі забітыя два ізраільскія жаўнеры.