КАБУЛ. Афганскія ўлады вядуць расьсьледваньне ўчорашніх замахаў на прэзыдэнта краіны Карзая, а таксама выбуху ў Кабуле. Мясцовыя ўлады ў Кандагары паведамілі, што забіты амэрыканскай аховай Карзая тэрарыст быў этнічным пуштунам з правінцыі Гелманд. Кабульская паліцыя ўдакладніла, што ў выніку бомбавага замаху ў Кабуле загінулі 26 чалавек, а 150 параненыя. Затрыманы па абвінавачаньню ў замаху чалавек не прызнае сваёй віны.
Прэзыдэнт Афганістану Карзай лічыць, што замах на ягонае жыцьцё і выбух у Кабуле, гэта два цалкам незалежныя ад сябе інцыдэнты. Ён дадаў, што не мае намеру прадпрыймаць нейкіх дадатковых сродкаў сваёй асабістай бясьпекі.