Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:49 ]  Сотня нелегалаў бунтуюць у лягеры для затрыманых ва Ўкраіне


КІЕЎ. Украінскія ўлады паведамілі, што больш,як 100 нелегальных імігрантаў з Афганістану і Бангладэшу узчалі бунт у лягеры для затрыманых, і патрабуюць хутчэйшага разгляду іхных заявак на атрыманьне палітычнага прытулку. Прадстаўнік памежнага камітэту Асташкаў паведаміў, што імігранты зьнішчылі абсталяваньне ў лягеры ў вёсцы Таўшыно. Прадстаўнік агенцтва ААН у справах уцекачоў Шодэр паведаміў, што большасьць затрыманых хочуць вярнуцца на Радзіму, і толькі адзінкі разьлічваюць на палітычны прытулак.
XS
SM
MD
LG