Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:33 ]  Кангрэс ЗША ўшанаваў памяць ахвяраў тэракту 11 верасьня


Вашынгтон. Кангрэс ЗША сабраўся сёньня ў Нью Ёрку, каб ушанаваць памяць ахвяраў і выказаць сваю павагу героям у часе тэракту 11 верасьня. Амаль трохсот сябраў Сэнату і Палаты Прадстаўнікоў прыбылі з Вашынгтону ў Нью Ёрк спецыяльным цягніком і правялі сэсію у залі, дзе упершыню Кангрэс сабраўся ў 1789 годзе. Будынак знаходзіцца непадлёку ад месца, дзе стаялі вежы Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру. У сэсіі удзельнічалі: віцэ-прэзыдэнт ЗША Чэйні, які зьяўляецца старшынём Сэнату, а таксама мэр Нью Ёрку і губэрнатар штату Нью Ёрк.
XS
SM
MD
LG