ПАЛАСА ГАЗА. Сёньня ізраільскія гэлікоптары дарэшты збамбавалі палестынскую мэталургічную фабрыку ў Паўднёвай частцы Паласы Газа.
Пра колькасьць ахвяраў не паведамляецца, вядома толькі, што ў часе бамбаваньня, ў фабрыцы не было працаўнікоў. У мінулым, ізраільскія войскі ўжо збамвалі некалькі мэталаапрацоўчых прадпрыемстваў, заяўляючы, што палестынцы вырабляюць там зброю.
Раней у чацьвер, ізраільскія гэлікоптэры збамбавалі
Будынак палестынскіх сілаў бясьпекі ў мястэчку Хан-Юніс у Паласе Газа, а на Поўначы Ізраілю быў прадухілены вялікі тэрарэстычны замах - вайскоўцы своечасова выкрылі аўтамабіль, у якім было больш за 500 кіляграмаў выбуховых рэчываў.