ВАШЫНГТОН. Унікальная канфэрэнцыя распачынае сёньня працу ў сталіцы Злучаных Штатаў. У часе зачыненай для грамадзкасьці канфэрэнцыі, у якой возьмуць удзел экспэрты і афіцыйныя асобы, будуць абмяркоўвацца наяўнасьць і прычыны анты-амэрыканскіх настрояў у сьвеце, а таксама шляхі вырашэньня гэтай праблемы.Паводле прадстаўнікоў адміністрацыі амэрыканскага Прэзыдэнта, улады гэтай краіны занепакоеныя тым, як у сьвеце, асабліва сярод арабскіх краінаў, ўспрымаецца вайна з тэрарызмам.