Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:50 ]  Прэзыдэнт ЗША будзе раіцца з Кангрэсам у справе Іраку


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джордж Буш заявіў, што дзеля таго, каб правесьці якую-заўгодна вайсковую апэрацыю супраць Іраку, ён будзе зьвяртацца па падтрымку ў Кангрэс. Сустракаючыся ўчора зь лідарамі Кангрэсу, Джордж Буш сказаў, што ў наступным тыдні, ў часе сэсіі Генеральнай Асамблеі ААН патлумачыць міжнароднай супольнасьці на чым палягае сур’ёзная небясьпека рэжыму Саддама Хусэйна. Паводле Вашынгтону, Багдад мае біялягічную і хімічную зброю, а таксама працуе над стварэньнем атамнай зброі, і таму з’яўляецца пагрозай дзеля спакою ва ўсім сьвеце. Саддам Хусэйн заявіў сёньня, што ЗША хочуць заатакаваць Ірак дзеля таго, каб абараніць Ізраіль.
XS
SM
MD
LG