Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:51 ]  Важныя сьведчаньні ў справе Мілошавіча


ГААГА. У Міжнародным Трыбунале Правоў Чалавека працягваюцца слуханьні ў справе былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, які абвінавачваецца ў вайсковых злачынствах ў часе ўзброеных канфліктаў на Бальканскай Паўвыспе. У аўторак, прамаўляючы ў Трыбунале, былы кіраўнік Сэрбскай паліцыі Часлаў Галубовіч завіў, што ў 1999 годзе міністар унутраных справаў Сэрбіі Улайка Стоілкавіч загадаў паліцыянтам тайна вывезьці грузавік з трупамі косаўскіх альбанцаў. Гэты грузавік, у якім знаходзіліся каля трох дзесяткаў забітых, пазьней быў знойдзены ў адной з рэчак на Ўсходзе Сэрбіі. Раней Слабадан Мілошавіч адмаўляўся ад таго, што даваў загады хаваць сьляды па забойствах косаўскіх альбанцаў. Чэслаў Галубовіч з’яўлецца першай асобай, якая падцьвердзіла, што такія загады даваў міністар унутраных справаў Улайка Стоілкавіч, які скончыў жыцьцё самагубствам ў красавіку гэтага году.
XS
SM
MD
LG