Пэнсільванія, ЗША. Белы Дом выказаў сёньня сумнеў у шчырасьці выказваньняў Багдаду аб тым, што Ірак можа пагадзіцца на вяртаньне у краіну інспэктараў ААН. Паводле кіраўніцтва ЗША, Ірак, гэта краіна, якая часта мяняе свае намеры і таму мае рэпутацыю ненадзейнага партнэра.
Між тым, ірацкія лідары працягваюць шукаць падтрымкі міжнароднай супольнасьці ў справе прадухіленьня магчымай вайны са Злучанымі Штатамі.
Міністар замежных справаў Наджы Сабры сустрэўся ўчора ў Маскве са сваім расейскім калегам Ігарам Івановым. Па сустрэчы, міністар замежных справаў Расеі заявіў, што Масква не падтрымлівае вайсковую апэрацыю супраць Багададу, а праблемы вакол Іраку трэба вырашаць палітычным шляхам.