Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:09 ]  Зьбiты расейскi ваенны гэлiкоптэр


МАСКВА. У Чачэнii каля пасёлку Мэсхэты ў сыботу быў зьбiты расейскi ваенны гэлiкоптэр “Мi-24”. Абодва пiлёты загiнулi. Іхныя целы эвакуяваныя зь месца катастрофы. Як паведамiла прэсавая служба мiнiстэрства абароны Расеi, “Мi-24” ляцеў па маршруту “Хатунi – Малы Алярой”. Ён суправаджаў ваенна-транспартны гэлiкоптэр “Мi-8”. Прадстаўнiк штабу Аб’еднанай групы войскаў паведамiў, што гэлiкоптэр быў зьбiты з пераноснага зянiтна-ракетнага комплексу “Страла”. У сыботу ў Грозным, зусiм паблiзу ад жылых дамоў была знойдзеная непадарваная авiябомба. У часе апэрацыi ў яе зьнiшчэньнi нiхто не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG