КАБУЛ. Вярхоўны Суд Афганістану падтрымаў сёньня рашэньне, паводле якога ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі афганскай сталіцы была забароненая дэманстарцыя індыйскіх фільмаў, а таксама трансляцыя песьняў у выкананьні жанчынаў.
Паводле Вярхоўнага Суду, рашэньне аб забароне рамантычных кінастужак і жаночых сьпеваў прынятае на падставе шматлікіх скаргаў грамадзянаў і адпавядае рэлігійным і нацыянальным традыцыям Афганістану.