ВЕНА. Аўстрыйскі палітык скрайне-правага накірунку Ёрг Гайдэр заявіў што, зьбіраецца пакінуць вялікую палітыку і ня будзе балятавацца на пасаду канцлера ў часе выбараў, якія адбудуцца ў наступным годзе.
Гайдэр паведаміў, што ён расчараваны палітыкай ягонай Партыі Свабоды, якая ў кааліцыі з кансэрватыўнай Народнай Партыяй адмовілася ад намеру дамагчыся ўсеагульнага абніжэньня падаткаў.
Замест вялікай палітыкі, Ёрг Гайдэр хоча засяродзіца на вырашэньні праблемаў правінцыі Карынтыя, дзе ён з’яўляецца губэрнатарам.
Сёлета ў Аўстрыі Гайдэра шмат крытыкавалі за ягоны прыватны візыт у Ірак.