Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:29 ]  Закладнікі-макэдонцы вызваленыя


СКОПЬЕ. Макэдонскія ўлады паведамляюць, што пяцёра закладнікаў, якіх утрымлівалі альбанскія незалежнікі, вызваленыя. Усе закладнікі адчуваюць сябе добра. Учора паліцыя акружыла вёску Зэровянэ, дзе знаходзіліся этнічныя альбанцы – былыя сябры Альбанскай Нацыянальна-вызваленчай арміі з закладнікамі, аднак захопнікі здолелі ўцячы ў горныя раёны ў заходняй частцы Макэдоніі. Альбанцы захапілі закладнікаў у чацьвер ды пагражалі іх забіць, калі макэдонскія ўлады ня вызваляць трох іншых альбанцаў, якія абвінавачваюцца ў забойстве макэдонскі паліцыянтаў, што адбылося ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG