РАМАЛАХ. Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід
Сатэрфілд сустрэўся сёньня на Заходнім Беразе Ярдану з палестынскімі і эўрапэйскімі афіцыйнымі асобамі, каб абмеркаваць намаганьні па ўсталяваньні спакою ў рэгіёне. Пазьней Сатэрфілд сустрэнецца зь міністрам у справах Плянаваньня і Міжнароднага Супрацоўніцтва Палестыны Набі Шатхам і расейскім дыпляматам Андрэем Удовіным.
Між тым, сёньня недалёка ад гораду Рамалах, ізраільскія жаўнеры арыштавалі палітычнага лідара палестынскай узброенай групоўкі “ХАМАС” Хасана Ёзэфа.