ЭЛЬСІНОР. ДАНІЯ. Сёньня ў Даніі сустракаюцца міністры замежных справаў краінаў Эўрапэйскага Зьвязу. Яны абмяркоўваюць праблемы пашырэньня Эўразьвязу, сытуацыю вакол канфлікту на Блізкім Усходзе, а таксама стасункі са Злучанымі Штатамі. Сярод iншых тэмаў перамоваў -- стварэньне адмысловага фонду дапамогі краінам, якія пацярппелі ў выніку нядаўняй паводкі.