СКОПЬЕ. Македонская паліцыя ўзяла ў аблогу вёску
Зэрав’янэ, дзе, паводле афіцыйных зьвесткаў, хаваюцца этнічныя альбанцы, якія ўтрымваюць пяць закладнікаў-македонцаў.
Туды накіроўваюцца значныя сілы паліцыі і жаўнеры.Паліцыя паведамляе, што закладнікі былі захопленыя ўчора ў аўтобусе недалёка ад гораду Гасьцівар у Заходняй Македоніі.Захопнікі пагражаюць забіць закладнікаў, калі македонскія ўлады ня вызваляць трох альбанцаў, якiм iнкрымiнуюць забойства македонскіх паліцыянтаў, што адбылося ў панядзелак.