Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:56 ]  Пакiстан выступае супраць нападу ЗША на Ірак


ЛЁНДАН. Пакістанскі лідэр Пэрвэз Мушараф заявіў, што магчымы напад Злучаных Штатаў на Ірак мог бы мець вельмі нэгатыўныя наступствы для ўсяго ісьлямскага сьвету. У інтэрвію ВВС Мушараф, у прыватнасьці, сказаў, што калі ЗША заатакуюць Ірак, у Пакістане рэзка актывізуюцца ісьлямскія экстрэмісцкія групоўкі. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан таксама заявіў, што трэба працягваць дыялёг зь Іракам у справе вяртаньня ў гэтую краіну вайсковых назіральнікаў ААН.Міністар замежных справаў Бельгіі Луі Мiшэль адзначыў, што Эўрапэйскі Зьвяз наўрад ці будзе пярэчыць плянам Злучаных Штатаў заатакаваць Ірак, ў выпадку, калі Садам Хусей не дапусьціць у краіну назіральнікаў ААН.
XS
SM
MD
LG