Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:50 ]  ААН выявiла крынiцы фiнансаваньня "Аль-Кайды"


НЬЮ-ЁРК. Паводле амэрыканскай газэты “The Washington Post”, тэрарэстычная арганізацыя “Аль-Кайда” дагэтуль мае магчымасьць карыстацца мільёнамі даляраў дзеля фінансаваньня сваіх апэрацыяў. Газэта падае часткі з дакладу, падрыхтаванага групай адмыслоўцаў Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў, якія дасьледавалі шляхі фінансаваньня “Аль-Кайды”.Паводле вынікаў дасьледаваньня, “Аль-Кайда” працягвае карыстацца з грошай самога Бін Лядэна а таксама атрымлівае дзесяткі мільёнаў даляраў ад розных мусульманскіх камэрцыйных і дабрачынных арганізацыяў.
XS
SM
MD
LG