ЕРУСАЛІМ. Міністар абароны Ізраілю выказаў шкадаваньне
з нагоды забойства чатырох палестынцаў у часе ўчорашняга рэйду ізраільскіх танкаў у Паласе Газа.Паведамляецца, што палестынская жанчына, двое ейных сыноў і пляменік загінулі ўчора ўначы, калі ізраільскія танкі распачалі страляніну ў Паласе Газа.Палестынскія групоўкі “Хамас” і “Ісьлямскі джыгад” запатрабавалі, каб міністар унутраных справаў Палестынскай аўтаноміі скасаваў чарговы раўнд перамоваў зь міністрам абароны Ізраілю ў пытаньнi вываду ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў, у тым ліку, і з Паласы Газа.