Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:21 ]  Чарговыя ахвяры ў Паласе Газа


ПАЛАСА ГАЗА (Палестынская Аўтаномія). Чатыры чалавекі, у тым ліку маці з двума сынамі, былі забітыя ў выніку танкавага абстрэлу прыбярэжнай вёскі ў Паласе Газа, дзе ізраільскае войска вядзе шыракамаштабную апэрацыю. Яшчэ чатыры чалавекі, улучна з чатырох-гадовым хлопчыкам былі параненыя і знаходзяцца ў лякарні. Сёньняшняя атака на вёску Шэйх Аджлін была другім ударам па раёну ў апошнія дні. Апэрацыя праходзіць пры падтрымцы гэлікоптараў і вагню з вадаплаваў. Паводле ізраільскага боку, мэта апэрацыі – сарваць кантрабанду зброі для палестынцаў.
XS
SM
MD
LG