Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  Амэрыканскiя войскi працягваюць шукаць Усаму бiн Лядэна


НЬЮ-ЁРК. Газэта “New Yourk Times” паведаміла сёньня, што амэрыканскія вайскоўцы працягваюць пошук кіраўніка “Аль-Кайды” Ўсаму бін Лядэна ў горным раёне каля афганска-пакістанскай мяжы. Газэта падае словы аднаго з афіцэраў войска ЗША, які паведаміў, што ў часе пошукаў жаўнеры зыходзяць з таго, што бін Лядэн і ягоны найбліжэйшы паплечнік Аман эль Завахіры жывыя. Афіцыйнай заявы наконт таго, жывы бін Лядэн ці не, Злучаныя Штаты дагэтуль не зрабілі.
XS
SM
MD
LG