Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  У судзе над Мiлошавiчам факт злачынства сэрбаў засьведчыла брытанская журналiстка


ГААГА. Сёньня на судовым працэсе над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам у Міжнародным Трыбунале ААН сьведчыла ангельская журналістка Джэкі Роўлэнд. Карэспандэнтка ВВС у 1999-м годзе наведала адну зь вёсак на поўдні Косава, дзе паводле паказаньняў сьведкаў-альбанцаў, сэрбскія ахоўнікі забілі 97 чалавек. У часе перакрыжаванага допыту Мілошавіч заявiў, што тэлевізійныя матар’ялы, зробленыя спадарыняй Роўлэнд, не даказваюць, што людзi былi наўмысна забiтыя сэрбскiмi жаўнерамi. Аднак журналістка сказала, што сэрбскія жаўнеры наўрад ці сталi б выганяць людзей з хатаў і забіваць іх адмыслова для фiльмаваньня тэлекамэрамi.
XS
SM
MD
LG