ЕРУСАЛІМ. Ізраіль адхіліў палестынскую просьбу правесьці ў наступным месяцы ў Рамалаху адмысловую парляманцкую сэсію, прысьвечаную пытаньням выбараў кіраўніцтва краіны і будучым рэформам. Ізраільскае кіраўніцтва заявіла, што не прызнае вынікі сэсіі Палестынскае Аўтаноміі, калі яна будзе праходзіць пад старшыньствам Ясіра арафата.