ГААГА. Сёньня працягнецца працэс над былым югаслаўскім лідарам Слабаданам Мілошавічам. Учора да прысягі была прыведзеная карэспандэнтка Бі-Бі-Сі Джэкі Роўланд. Чакаецца, што Мілошавіч, які сам вядзе сваю абарону, запытаецца ў журналісткі пра ейнае наведаньне турмы ў паўночным Косаве.