ІСЛЯМАБАД. Сябры кабінэту міністраў Афганістану і Пакістану працягнулі сёньня ў Іслямабадзе перамовы ды заявілі, што ўрады абедзьвюх краінаў дамовіліся пра сумесныя захады ў справе барацьбы з тэрарызмам і гандлем наркотыкамі. Пакістан сярод іншага прапанаваў дапамогу ў навучаньні афганскай паліцыі, а таксама адмысловых сілаў, якія потым змогуць браць удзел у сумесных афганска-пакістанскіх акцыях.