Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:27 ]  Эгiпет выступае супраць магчымай ваеннай апэрацыi супраць Іраку


КАІР. Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарэк заявіў сёньня, што калі Злучаныя Штаты заатакуюць Ірак, гэта прывядзе да хаосу на Блізкім Усходзе і сьмерці шматлікіх цывільных асобаў. Між тым, амэрыканскія вайсковая авіяцыя заатакавала сёньня радарную ўстаноўку ў зоне, забароненай для палётаў на поўначы Іраку. Кіраўніцтва войскаў ЗША ў Эўропе паінфармавала, што гэты радарны комплекс сачыў за самалётамі. Цягам тыдня гэта ўжо шосты напад на аб’екты ў зоне, забароненай для палётаў, якую патрулюе авіяцыя ЗША і Вялікай Брытаніі.
XS
SM
MD
LG