Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:11 ]  Рост колькасьці ўцекачоў у Афганістане


КАБУЛ. Кіраўнік камісыі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў у справах уцекачоў Руд Любэрс працягвае візыт у Афганістан. Сёньня ў Кабуле ён сустрэнецца з высланьнікам ААН Лахдарам Брахімі і іншымі ААНаўскімі афіцыйнымі асобамі. Учора Любэрс выказаў шкадаваньне з нагоды росту колькасьці афганцаў, якія пакідаюць свае дамы ў выніку засухі, альбо этнічнага гвалту. Напярэдадні Любэрс наведаў лягяры на афганска-пакістанскай мяжы, дзе цягам месяцаў жылі прыблізна 60 тысячаў уцекачоў. Непрынятыя Пакістанам, яны знаходзіліся на нічыйнай тэрыторыі паміж дзьвюма краінамі. Пяцідзённая паездка Любэрса ў Афганістан прысьвечаная вывучэньню ўмоваў у якіх знаходзяцца больш як 400 тысячаў афганскіх уцекачоў на поўдні краіны.
XS
SM
MD
LG