СКОП’Е. Два македонскія паліцыянты былі забітыя сёньня ў часе замаху на паліцэйскі патруль у заходняй частцы гораду Гасьцівар. Прадстаўнікі паліцыі заяўляюць, што іхныя калегі былі атакаваныя пасьля апоўначы і памерлі па дарозе ў шпіталь. Бальшыня насельніцтва гораду Гасьцівар – гэта этнічныя альбанцы. Замах адбыўся напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца праз тры тыдні.
Былыя лідэры этнічных альбанцаў гэтаксама вырашылі ўзяць удзел у выбарах і ўлучыліся ў перадвыбарчую барацьбу.