Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  97% азэрбайджанцаў падтрымалі ўсе папраўкі да Канстытуцыі


БАКУ. Азэрбайджанскі Цэнтарвыбаркам паведаміў сёньня, што 97% выбаршчыкаў падтрымалі ўсе 39 паправак да Канстытуцыі, якія былі прапанаваныя прэзідэнтам Гейдарам Аліевым. Паводле словаў старшыні выбарчай каміссіі Мазахіра Панахава, у такі спосаб “азэрбайджанцы паказалі сваю зьяднанасьць і веру ў будучыню”. Лідары азэрбайджанскіх апазыцыйных партыяў, якія заклікалі да байкоту рэфэрэндуму, заяўляюць пра небывалыя памеры фальсыфікацыяў, арганізаваных ў часе галасаваньня. Гейдар Аліеў мае 79 гадоў. Тры гады таму ён перанёс апэрацыю на сэрцы. Адна з паправак дазваляе хвораму прэзыдэнту перадаць уладу намесьніку, якога ён сам прызначыць. Прадстаўнікі апазыцыі заяўляюць, што такім чынам Аліеў хоча перадаць прэзыдэнцкую ўладу свайму сыну, Ілхаму.
XS
SM
MD
LG