ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шаварнадзе вітаў вашынгтонскую крытыку расейскага ўчорашняга бамбаваньня вёсак у Панкіскай цясьніне. Ён заявіў, што ўсясьветная супольнасьць падтрымлівае Грузію ў справе расейскага парушэньня ейнага сувэрэнітэту. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшэр сказаў, што прэзыдэнт Джордж Буш занепакоены паведамленьнямі пра расейскія атакі.