ЯГАНЭСБУРГ. Сёньня ў сталіцы Паўдзённа-Афрыканскай рэспублікі распачынае сваю працу ўсясьветная сустрэча ў вярхох, прысьвечаная праблемам плянэты. У нарадзе, якая будзе доўжыцца тыдзень, возьмуць удзел больш сотні лідараў краінаў сьвету. Учора паліцыя ўжывала гранаты са сьлезацечным газам, каб разагнаць каля пяці сотняў маніфэстантаў, якія патрабавалі дазволу на правядзеньне дэманстрацыяў пратэсту супраць глябалізацыі.