Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:12 ]  Вайны ў Іраку можна пазьбегнуць, лічыць аўстралійскі міністар


СЫДНЭЙ. Міністар замежных справаў Аўстраліі Аляксандар Даўнэр заявіў, што міжнародныя дыпляматычныя намаганьні , накіраваныя на папярэджаньне вайны супраць Іраку, пакуль не прынесьлі істотных вынікаў. Але Даўнэр падкрэсьліў, што вайна ня ёсьць непазьбежнай. Злучаныя Штаты дамагаюцца зьмены ірацкага рэжыму шляхам ваеннай інтэрвэнцыі. Прадстаўнік Іраку ў ААН Мухамэд Алдуры заклікаў да перамоваў у справе разьвязаньня канфлікту паміж Багдадам і міжнароднай супольнасьцю. Рэзалюцыя ААН не сыходзіцца з пазыцыяй Іраку, бо патрабуе неабмежаванага доступу ваенных экспэртаў да ірацкіх аб’ектаў, якія могуць быць ужываныя для вытворчасьці ядзернай, хімічнай ці бактэрыялягічнай зброі.
XS
SM
MD
LG