Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:04 ]  Вызначаны тэрмін зьезду камуністаў Кітаю


ПЭКІН. 8 лістападу распачне сваю працу 16-ы зьезд Камуністычнай партыі Кітаю. Чакаецца, што ў часе зьезду ў кіраўніцтве партыі і краіны адбудуцца вялікія зьмены. Сёньня Палітбюро ЦК КПК прапанавала Цэнтральнаму камітэту афіцыйна зацьвердзіць згаданую дату. Мяркуецца, што ў часе зьезду, разам з бальшынёй камуністычных лідараў, якім за 70 гадоў, ўв адстаўку сыйдзе старшыня КНР і лідар кампартыі Дзыянг-Цзэмінь. У якасьці пераемніка Цзэміня разглядаецца ягоны цяперашні намесьнік Ху Цзіньтаа.
XS
SM
MD
LG