Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Узровень вады ў кiтайскiм возеры Дунтынху перакрочыў 35 мэтраў


ПЭКІН. Вада ў адным з буйнейшых кiтайскiх азёраў Дунтынху ў правiнцыi Хунань дасягнула ўзроўню болей як 35 мэтраў i працягвае падымацца на сантымэтар у гадзiну. Сыноптыкi прагназуюць, што ў панядзелак у правiнцыi зноў палiюць дажджы. Паводка пагражае дзесяцi мiльёнам жыхароў узьбярэжжа Дунтынху, плошча якога – дзьве тысячы семсот квадратных мэтраў. Болей як мiльён чалавек бяруць удзел ва ўмацаваньнi берагоў возера. З раёну эвакуяваныя 700 тысячаў чалавек. У вынiку летнiх паводкаў у Хунанi ўжо загiблi 150 чалавек, разбураныя 27 тысячаў дамоў.
XS
SM
MD
LG