Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  Беназір Бхутта хоча вярнуцца ў Пакістан, нават калі на радзіме яе чакае ордар на арышт


ІСЛЯМАБАД. Былы прэм’ер-міністар Пакістану Беназір Бхутта заявіла, што вернецца ў краіну, калі ёй будзе дазволена ўдзельнічаць у парляманцкіх выбарах, што адбудуцца 10 кастрычніка. Паводле закону, прынятага на падставе прапановы прэзыдэнта Мушарафа, былым кіраўнікам краіны забаронена балятавацца на трэці тэрмін. Сп-ня Бхутта двойчы была старшынёй пакістанскага ўраду, у 1996 годзе яна была адхіленая ад пасады па абвінавачваньні ў карупцыію. У выпадку вяртаньня ў краіну яе чакае арышт. Беназір Бхутта заявіла, што гатовая ўдзельнічаць у выбарах, нават калі яе чакае турэмнае зьняволеньне.
XS
SM
MD
LG