ПЭКІН.Улады кітайскай правінцыі Хунань працягваюць барацьбу з паводкаю, якая пагражае жыцьцю 10 мільёнаў жыхароў правінцыі.
Больш за мільён фэрмераў і жаўнераў працуюць, каб умацаваць берагі возера Дунцінг. З навакольля выселеныя 700 тысячаў чалавек, паводка ўжо разбурыла 27 тысячаў дамоў.
Вада ў возеры працягвае падымацца. Аднак адмыслоўцы спадзяюцца, што катастрофа не адбудзецца, бо спыніліся дажджы і зьнізіўся ўзровень вады ў рэках, якія упадаюць у Дунцінг.
4 гады таму падчас разьліву возера ў правінцыі Хунань загінулі 4 тысячы чалавек.