ЕРУСАЛІМ. Вывад ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў будзе прыпынены, калі палестынскія ўлады ня спыняць палестынскіх тэрарыстаў. Пра гэта прадстаўнікі ізральскага войска заявілі ўчора падчас перамоваў з прадстаўнікамі палестынскіх спэцслужбаў. Ізраіль абвінавачвае палестынскія ўлады ў парушэньні дамоўленасьцяў. Паводле іх Ізраіль пагаджаўся вывесьці войскі з сэктара Газа і гарадоў Гэброн і Бэтлем на Заходнім беразе Ярдану пры умове, што палестынескія улады пакладуць канец тэрору.
У панядзелак ізраільскія войскі пакінулі Бэтлем, аднак далейшы вывад прыпынены.