Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Напярэдадні выбараў у індыйскай частцы Кашміру экстрэмісты імкнуцца дэстабілізаваць сытуацыю


ІСЛЯМАБАД. Пакістан , хутчэй за усё, ня мае адносінаў да рэйдаў іслямскіх сэпаратыстаў у індыйскі штат Кашмір – такое меркаваньне выказаў сёньня намесьнік дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж. Сёньня ён правёў перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам і іншымі кіраўнікамі краіны. Раней амэрыканскі дыплямат наведаў Дэлі, дзе абмяркоўваў з кіраўніцтвам Індыі шляхі вырашэньня кашмірскага крызысу. Індыя абвінавачвае Пакістан у падтрымцы сэпаратыстаў у Кашміры. Індыйская паліцыя паведаміла, што толькі сёньня іслямскія экстрэмісты забілі ў індыйскай частцы Кашміру 12 цывільных асобаў. Індыйскія ўлады лічаць, што экстрэмісты такім чынам хочуць дэстабілізаваць сытуацыю напярэдадні выбараў у заканадаўчы сход штату Джаму і Кашмір. Выбары адбудуцца ў верасьні і кастрычніку. Учора Пакістан заявіў, што індыйская авіяцыя бамбавала пакістанскую частку Кашміру. Індыя назвала гэтую інфармацыю несапраўднаю.
XS
SM
MD
LG