Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:06 ]  Грузiя абвiнавацiла Расею ў "акце агрэсii"


ЛІСАБОН. Арганiзацыя бясьпекi i супрацоўнiцтва ў Эўропе выказала занепакоенасьць у зьвязку з паведамленьнямi пра авiяналёты на Панкiскую цясьнiну – грузiнскую тэрыторыю каля мяжы з Расеяй. Раней улады Грузii абвiнавацiлi Расею ў авiяцыйным бамбаваньнi Панкiскай цясьнiны, назваўшы яго актам агрэсii. Прэзыдэнт Грузii Эдуард Шэварднадзэ заклiкаў расейскага прэзыдэнта Уладзiмера Пуцiна спынiць, як ён выказаўся, паляваньне ў грузiнскiх вёсках. Назiральнiкi мiсii АБСЭ на чачэнскiм участку грузiнска-расейскай мяжы афiцыйна пацьвердзiлi факт парушэньня паветранай прасторы Грузii ўначы на пятнiцу. Яны зафiксавалi ўспышкi i гукi выбухаў на грузiнскай тэрыторыi. Ёсьць ахвяры. Расейскi бок катэгарычна адмаўляе абвiнавачаньнi.
XS
SM
MD
LG