Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:57 ]  Азэрбайджанская апазыцыя байкатуе рэфэрэндум


БАКУ. У Азэрбайджане сёньня – рэфэрэндум пра ўнясеньне ў канстытуцыю зменаў пра парадак выбараў прэзыдэнта i парлямэнту. Болей як 30 апазыцыйных партыяў i арганiзацыяў заявiлi, што будуць байкатаваць галасаваньне. Яны цьвердзяць, што зьмены ў канстытуцыi, вынесеныя на рэфэрэндум. забясьпечаць цяперашняму прэзыдэнту краiны Гейдару Алiеву перадаць уладу абранаму iм самiм пераемнiку. Прапануецца абiраць кiраўнiка дзяржавы звычайнай бальшынёй галасоў выбарцаў, а не дзьвюма трацiнамi, як зараз. Да таго ж, прапануецца выбiраць дэпутатаў парлямэнту толькi ў акругах, тады як дагэтуль парлямэнцкiя выбары адбывалiся як у аднамандатных акругах, гэтак i паводле партыйных сьпiсаў.
XS
SM
MD
LG