БЭРЛІН.Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар прапанаваў на адзін год павялічыць на паўтары адсоткі падатак з карпарацыяў, каб дапамагчы раёнам краіны, што пацярпелі ад моцнай паводкі. Паводле папярэдніх падлікаў страты ад паводкі складаюць каля 15 мільярдаў эўра. Фінансавыя экспэрты выказваюць перасьцярогу, што падвышэньне падатку можа адмоўна адбіцца на нямецкай эканоміцы.