ПЭКІН. У кiтайскай правiнцыi Хунань улады эвакуявалi болей як 600 тысячаў з раёнаў недалёка ад возера Дунцiнху. З-за моцных дажджоў рэзка павялiчыўся ўзровень вады ў рэках, якiя ўпадаюць у возера. У самым возеры ён таксама дасягнуў крытычнай адзнакi. Затапленьне пагражае тэрыторыi з насельнiцтвам 10 мiльёнаў чалавек. Паводле агенцтва Сiньхуа, у часе ратавальных працаў у пацярпелых раёнах загiнулi найменей 16 чалавек. Разбураныя 27 тысячаў дамоў, зьнiшчаныя пасевы на плошчы амаль у паўмiльёну гэктараў. Пiк паводкi чакаецца ў нядзелю.