Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  Расея ня згодная з пазыцыяй ЗША адносна Іраку


МАСКВА. Расея ня згодная з пазыцыяй Злучаных Штатаў, якiя выступаюць за зьвяржэньне рэжыму Садама Хусэйна ў Іраку. Пра гэта заявiў у iнтэрвiю агенцтву ІТАР-ТАСС намесьнiк мiнiстра замежных справаў Вячаслаў Трубнiкаў. На думку Трубнiкава, няма нiякiх доказаў сувязi iрацкiх уладаў з тэрарыстычнай арганiзацыяй “Аль Кайда”, пра што заяўляюць афiцыйныя асобы ў ЗША. Трубнiкаў таксама адрынуў крытыку Вашынгтону ў дачыненьнi супрацоўнiцтва Расеi зь Іранам у галiне атамнай энэргетыкi. Паводле яго, дзеяньнi Масквы не выходзяць за межы Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброi. У сераду група амэрыканскiх кангрэсмэнаў, якая знаходзiцца зь вiзытам у Маскве, выказала занепакоенасьць пашырэньнем сувязяў Расеi зь Іранам i Іракам.
XS
SM
MD
LG