КРАКАЎ. ПОЛЬШЧА. Папа Ян Павал Другi завершыў у панядзелак вiзыт на радзiму – ў Польшчу. У апошнi дзень паездкi рымскi пантыфiк адправiў iмшу ў горным кляштары Кальварыя Зэбржыдоўска – адной з галоўных сьвятыняў Польшчы. На разьвiтаньне ў звароце да польскiх грамадзянаў Папа вiтаў iмкненьне краiны далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу, але пажадаў палякам захаваць свае каштоўнасьцi i культуру ў аб’еднанай Эўропе. Гэта быў дзевяты вiзыт Яна Паўла Другога ў Польшчу пасьля ягонага абраньня ў 1978 годзе на кiраўнiка рымска-каталiцкай царквы.