МАНРЭАЛЬ. Прадстаўнікі арктычнай народнасьці інуітаў сустрэліся ў паўночнай Канадзе, каб абмеркаваць шэраг агульных пытаньняў.
У сустрэчы бяруць удзел дэлегаты з Расеі, Канады, Грынляндыі і Аляскі. На парадку дня стаяць праблемы навакольнага асяродзьдзя, зьмены клімата і ўплыў гэтых зьменаў на здароўе інуітаў, якіх на поўначы жыве болей за 150 тысячаў чалавек.
Дэлегаты таксама будуць абмяркоўваць стварэньне сумеснага алфавіту мовы “інуктытут”. Алфавіт, якім карыстаюцца Расейскія і дацкія інуіты , адрозьніваецца ад таго, што прыняты сярод іхных паўночнаамэрыканскіх сваякоў.