ПРАГА. Паводкi ад бясконцых дажджоў па ўсёй Эўропе сталi прычынай сьмерцi найменей 70 чалавек. Расейскiя мэдычныя службы закрылi на карантын частку чарнаморскага ўзбьярэжжа Каўказу, каб запабегчы ўспышцы iнфэкцыйных захворваньняў. Там у часе лiўняў i сьмерчаў цягам апошняга тыдню загiнулi 58 чалавек, шмат iншых лiчацца зьнiклымi бязь звесткаў.
Моцныя дажджы працягваюцца ў Нямеччыне. У землях Баварыя i Бадэн-Вюртэмбэрг ўведзенае надзвычайнае становiшча, Там размытыя дарогi, i жыхары асобных гарадоў эвакуяваныя на лодках. Працягваецца паводка ў Аўстрыi. Жыхароў, якiя ратавалiся ад стыхii на дахах дамоў, эвакуююць на гэлiкоптэрах Аўтастрады залiтыя вадой i брудам, затопленыя масты. У Італii ўлады ацэньваюць урон ад паводкаў болей як у 3 з паловай мiльярды эўра. Там загублены ўраджай садавiны i гароднiны, сур’ёзна пашкоджаныя дамы i дарогi.
Улады сталiцы Чэхii – Прагi, дзе сёньня iдзе моцны дождж, папярэджваюць, што сёньня ўвечары можа выйсьцi зь берагоў рака Влтава. У Празе зачыняецца шэраг станцыяў мэтрапалiтэну.